1. Моя Слобода
  2. Блоги
  3. Блоги
  4. Графоман
  5. Зебра - Блог «Графоман» - MySlo.ru
Зебра

Зебра

Рассказ. Тула, начало 2000-х, Новый год.  
Наверное, единственное произведение, написанное в Туле, о Туле, но не на русском языке. Гугл в помощь. :)

ЗЕБРА

 

Пятага снежня нарэшце выпаў снег. Ён сыпаў цэлы дзень і ўвесь вечар, зрабіўшы горад чыстым і светлым...
Сяргей дастаў з лядоўні бутэльку «Ляўшы», рэзкім рухам адкаркаваў яе і наліў гарэлку ў шкляны нямецкі куфаль.
— Ну што, Хама, будзь здаровы! — сказаў ён і чокнуўшы куфлем па пластыкаваму акварыюму, выліў пякучую вадкасць у рот.
Рудаваты хамяк Хама, які сядзеў у сваім акварыюму, нічога гаспадару на гэта не адказаў і ўсё так жа працягваў шпарка грызці кавалак морквіны.
— Эх, Хама, Хама, вось і засталіся мы ўдвух. — Сяргей зашморгаў носам. А за акном кухні ўсё валіў снег і ў святле лятарні нават можна было разгледзець асобныя сняжынкі, якія бязгучна апускаліся далоў.
Ішлі гадзіны, а Сяргей усё сядзеў і глядзеў застылым позіркам за акно — ён думаў пра мінулы дзень, пра тое, як сёння пасля абеду яго перахапіла на вуліцы старая цыганка: «Малады, прыгожы, давай табе паваражу». Адступаць не было куды, сварыцца не хацелася і Сяргей згадзіўся. Ён даў цыганцы дзясятку. Цыганка ўзяла грошы і пачала ўважліва разглядваць Сяргееву далонь. «Ну што скажаце?» — спытаў Сяргей старую. «Зебру бачу», — адказала яна, выпусціла далонь і пайшла да купкі сваіх таварак, што палілі непадалёку. «Э, якую зебру?» — крыкнуў ёй Сярожа, але цыганка быццам бы не пачула гэтых слоў, а хутчэй, проста згубіла да яго ўсялякі інтарэс.
Увечары, калі Сяргей пасля працы зайшоў у свой пад’езд і адчыніўшы паштовую скрынку пабачыў ключы ад кватэры, нешта ў яго душы ёкнула. Ён падняўся на другі паверх і адамкнуў дзверы кватэры. Тані ў кватэры не было. Зніклі і яе асабістыя рэчы. Сяргей усё зразумеў...
Яны пазнаёміліся з Тацянай яшчэ падчас ягонай вучобы ва ўніверсітэце. Побач з Сяргеевым домам знаходзіўся сельскагаспадарчы коледж, у якім вучылася Таня і аднойчы іх шляхі перакрыжаваліся. Таня не магла не падабацца. Высокая, са смуглай скурай і чорнымі валасамі, яна прыцягвала да сябе погляды мужчын, і нават залаты зуб, які паказваўся калі Таня смяялася, яе не псаваў.
Простае знаёмства перайшло ў больш блізкія адносіны даволі хутка, што, зрэшты, не ёсць нечым рэдкім у наш хуткасны час.
Паходзіла Таня аднекуль з вобласці і была напалову сіратой, бо яе мама памерла, калі Таня была маленькай. Выхоўваў яе адзін бацька. У горадзе Таня жыла ў свае бабулі і толькі па выходных і святах ездзіла да дому праведаць бацьку.
Спачатку яна вельмі рэдка заставалася начаваць у Сяргеевай аднапакаёўцы, але з цягам часу гэта стала здарацца ўсё часцей і часцей, і нарэшце Таня перабралася да Сярожы на зусім. Так і сталі жыць удваіх. Распісвацца яны не спяшаліся. Ды і навошта? На такія фармальнасці зараз мала хто звяртае ўвагу. Не сталі звяртаць увагу і родныя Сяргея. А можа толькі не паказвалі выгляду, хто ведае?
Час ішоў, мінула некалькі год. Сяргей скончыў універсітэт і, каб не ісці ў войска, уладкаваўся настаўнікам працы ў прыгарадную школу. Праца была няпыльная — усяго гадзіну на тыдзень адбарабаніў у школе і вольны. Зарплата таксама была адпаведная, але Сярожу гэта не турбавала, бо яшчэ з студэнцкіх часоў ён прывык, як гэта цяпер завецца «круціцца». А як не прывыкнеш, калі і паступленне ва ўніверсітэт і здача ўсялякіх залікаў і экзаменаў патрабавалі грошай на «падарункі» выкладчыкам, ці прасцей кажучы, на хабар. Вось і прыходзілася зарабляць.
Таня ўладкавалася спачатку касіркай у аптэку, потым працавала прадавачкай у краме і у рэшце рэштаў знайшла сваё месца ў кавярні «Лукамор’е», што ў Пушкінскім скверы.
І вось, не сказаўшы нічога на развітанне, Таня знікла, распусцілася ў паветры, пакінуўшы пасля сябе толькі ключы ў паштовай скрынцы.
Сяргей не стаў яе разшукваць і нічога не стаў распавядаць сваім родным і сябрам. Жыццё яго вонкава не змянілася. Ён усё так жа штораніцы ездзіў на працу ў сваю мэблявую фірму, а па аўторках яшчэ і ў школу. Увечары вяртаўся дамоў. І толькі аднаму Богу былі вядомы ягоныя думкі.
Праз два тыдні лёс прыпаднёс Сяргею новы «падарунак». Як звычайна, ён ехаў на сваёй «дзявятцы» на працу. Ехаў не спяшаючыся па сярэдняй паласе, машын на праспекце было параўнальна мала і нічога не прадвяшчала кепскага. Наперадзе, па левай паласе ішла навюткая «дванаццатая» ярка-сіняга колеру. Перад раскрэсамі, насупраць артвучэльні, «дванаццатая» ўключыла левы паваротнік, знізіла хуткасць і павярнула...управа. Сяргей не чакаў такой подласці і не паспеў ні націснуць на педаль гамульца ні вывернуць стырно ўправа. Ён адчуў дужы ўдар па капоту. Сяргея моцна скаланула, пасыпалася шкло. Празь некалькі імгненняў усё сціхла. Ён паспрабаваў адчыніць дзверы са свайго боку, але яны не паддаліся і вылазіць прыйшлося праз правыя. Сяргей абыйшоў машыну. Увесь левы пярэдні бок яе быў, як пакамечаная папера. «Пся маць...!» — вылаяўся ён і падыйшоўшы да сіняй «дванаццатай» адчыніў дзверы. У салоне абхапіўшы галаву рукамі сядзела жанчына гадоў каля сарака. «Выходзь. Паглядзі, што нарабіла». Унутры Сяргея ўсё бурліла. «Баба за рулём, што малпа з гранатай!» — не мог ён ніяк супакоіцца...
Машыну прыйшлося загнаць у аўтасэрвіс і перасесці на грамадскі транспарт. Па дарозе дамоў у перапоўненым тралейбусе ў Сярожы скралі барсетку. Выцягнулі з-пад пахі так, што ён і не заўважыў. А ў барсетцы былі правы, замежны пашпарт, мабільнік і грошай долараў на восемсот. «Доўбанае жыццё!» — толькі і змог вымавіць Сяргей.
Увечары дваццаць восьмага снежня, калі ён карміў свайго рудага Хомку, зазвінеў тэлефон. Сяргей узяў слухаўку. Тэлефанаваў Ігар Баранчыкаў — прыяцель дзяцінства, з якім апошнім часам Сярожа бачыўся ўсё радзей і радзей. Ігар апошнім часам добра падняўся на фармацэўтыцы.
— Здароў, Серы! — радасна прабасіў Ігар. — Якія ў цябе планы на трыццаць першага?
— Якія там планы, — сумна адказаў Сяргей.
— Ну як жа, трайное свята.
— Чаму трайное?
— Дык лічы: твой дзень нараджэння, Новы год і маё наваселле.
— Не да святаў мне, — ізноў сумна сказаў Сяргей, — у мяне...
— Ведаю, — не даў яму дасказаць Ігар, — не хацеў я табе казаць... Сучка яна...сучка... забудзь ты... Ну ўсё. Трыццаць першага чакаем цябе, будуць усе нашы. Запісвай адрас: Вільямса 95-67, пяты паверх. Пакуль, Серы. Тут ужо мэблю заносяць... Гэтыя ўроды-будаўнікі... на месяц пратэрмінавалі здачу кватэры... я ім канкрэтна...
У слухаўцы пачуліся кароткія гудкі і Сяргей паклаў яе на апарат...
У восем гадзін вечара трыццаць першага снежня Сярожа ўжо быў гатовы выправіцца ў госці. Пад душам памыўся, пагаліўся, папырскаўся туалетнай вадой. Што яшчэ? Быццам усё. А, зубы забыўся пачысціць.Пачысціў. Цяпер дакладна ўсё.
На вуліцы было сапраўднае навагодняе надвор’е, гарэлі гірлянды, спяшаўся народ. Сяргей выйшаў на прыпынак і стаў чакаць маршруткі. Але маршрутак не было, ды і звычайных машын было мала. Нарэшце побач прыпынілася Toyota Corolla.
— У Глушанкі падвязеце?
— Сто пяцьдзесят.
Запрошаная сума была ў тры разы большай за звычайную, але Сяргей кіўнуў галавой:
— Згода.
Сяргей сеў побач з кіроўцам і газануўшы, Toyota рванула з месца. Ехаць было нязвыкла, бо машына аказалася з правабаковым кіраваннем і пярэдняе месца пасажыра знаходзілася там, дзе ў звычайных машын знаходзіцца месца кіроўцы. Перад светлафорамі і на паваротах рукі Сяргея так і прасіліся схапіць неіснуючае стырно.
Толькі цяпер Сяргей заўважыў, што кіроўца быў аднарукі. Пабачыўшы здзіўлены позірк Сяргея ён сказаў:
— Ну і што, прывык. Кожны дзень за стырном, і ўзімку і ўлетку. Каробка-аўтамат вось дапамагае калыміць.
Яны пад’ехалі да пачатку праспекта Леніна і прыпыніліся на светлафоры. Было бачна, як каля Крамля сноўдаецца народ. Свяцілася елка, раз за разам у паветра ўзляталі чырвоныя і зялёныя ракеты.
— Свята, — уздыхнуў кіроўца.
— Прыпыніцеся каля Інд-Гарніка, — папрасіў Сяргей.
Машына прыціснулася да ходніка. Сяргей зайшоў у краму і купіў бутэльку шампанскага, бутэльку нейкага чырвонага францускага віна Pavie і каробку цукерак. На развітанне ён яшчэ павіншаваў прадавачак з надыходзячым Новым годам.
Раён Глушанкі, як і належыць глушанкам, знаходзіўся на ўскрайку горада. Ехаць прыйшлося каля паўгадзіны. Аднарукі кіроўца спыніўся каля аўтобуснага прыпынка.
— Недзе тут Вільямса, — сказаў ён, — знойдзеш. З Новым годам цябе!
Сяргей рушыў у накірунку новых дамоў. Трэба было ў некага спытаць, дзе знаходзіцца дзевяноста пяты дом. Але людзей, як на злосць, не было бачна. Сяргей падыйшоў да бліжэйшага дома і пабачыў тры постаці, якія смачна матузілі адзін аднаго ў святле лятарні. Падыходзіць да іх было боязна, але трэба ж у некага спытаць, у рэшце рэшт.
— Господа, дзе тут дзевяноста пяты дом?
Господа перасталі мяцеліцца, адзін з іх павярнуўся да Сяргея і моўчкі ўдарыў у твар. Сяргей кулдыкнуўся ў сумёт, а мужыкі прадоўжылі свой занятак. Сяргей ляжаў і глядзеў у чорнае неба. Недзе завыла-запілікала міліцэйская сірэна і кулачныя байцы кінуўшы мардабой зніклі ў начы.
Падняўшыся, Сяргей выцер насоўкай твар і пашчоўкаў зубамі. Быццам усе на месцы. Нават, бутэлькі ў пакеце не пабіліся. Нарэшце, сустрэтая пара маладзёнаў паказала Сяргею патрэбны дом. З пад'езду якраз выходзілі людзі і карыстацца дамафонам не прыйшлося. Сяргей зайшоў у пад'езд, падняўся па прыступках да ліфта і націснуў на гузік. Дзверы ліфта адразу адчыніліся. Калі Сяргей заходзіў у ліфт, ён пачуў, як запілікалі дзверы пад'езда і зацокалі па падлозе абцасы. Пачуўся дзявочы голас:
— Зачакайце, калі ласка!
У ліфт зайшла дзяўчына. Сказаць, што яна была сімпатычная — нічога не сказаць. Дзяўчына была высокая, светлавалосая, з правільнымі рысамі твару. Прыгажуня, адным словам. На ёй было кароткае футра, на галаве бліскучая чорная берэтка. Кабіна напоўнілася водарам парфумы.
— Мне сёмы, — сказала дзяўчына.
Сяргей моўчкі націснуў на гузік сёмага паверху, потым на гузік патрэбнага яму пятага. Ліфт амаль бязгучна пачаў паднімацца. Па чарзе пачалі загарацца лямпачкі, абазначаючыя паверхі: другі, трэці, чацвёрты, пяты. На пятым ліфт не прыпыніўся. Шосты, сёмы паверх. І на сёмым ліфт таксама не прыпыніўся. Загарэлася і патухла лямпачка восьмага паверху і тут ліфт стаў.
«Прыехалі», — падумаў Сярожа. Яны маўчалі некалькі мінут, потым дзяўчына вымавіла:
— Трэба дзяжурнага выклікаць.
Сярожа націснуў на гузік выкліку. Дынамік зашыпеў і на тым канцы пачуўся жаночы п’яны рогат, потым нейкія крыкі. Ізноў зарагаталі і сувязь вырубілася.
— Што будзем рабіць? — спытала дзяўчына.
Сяргей паспрабаваў рассунуць дзверы ліфта. Дзверы паддаліся, але за імі была цагляная сцяна — ліфт завязнуў паміж восьмым і дзявятым паверхамі.
— Не выбрацца, — сказаў Сяргей.
Яны яшчэ памаўчалі хвілінаў дваццаць.
— Давайце будзем крычаць, — прапанавала дзяўчына, — можа хто прыйдзе на дапамогу.
«Да-па-ма-жы-це!» — крычалі яны разам і грукалі па сценах кабіны, але ніхто не прыходзіў на дапамогу, толькі пару разоў чуліся п’яныя галасы. І ўсё.
Перспектывы былі сумныя. Яны былі вязнямі ліфта ўжо больш за гадзіну. Сяргей паглядзеў на свой гадзіннік — пачатак дванаццатай.
— Як вас зваць? — спытаў ён дзяўчыну.
— Наташай. А вас?
— Сяргеям.
Разгаварыліся. Аказалася, што Наташа ішла святкаваць Новы год да сяброўкі. Больш за тое, высветлілася, што яны вучыліся разам ва ўніверсітэце, толькі на розных плынях.«І як я яе не заўважыў ?» — думаў Сярожа. Сапраўды, дзіўна.
А час ужо час падабраўся да дванаццаці гадзін. Недзе за сценкамі ліфта, пад прамову прэзідэнта, народ у кватэрах і ля вулічных елак разліваў па келіхах шампанскае, а дзве чалавечыя істоты сядзелі замкнёныя ў цеснай каробцы ліфта.
— А ў мяне зараз наступіць дзень нараджэння, — сказаў Наташы Сяргей.
— І колькі вам будзе?
— Дваццаць пяць.
— Юбілей.
— Адсвяткуема? — спытаў Сярожа. Ён дастаў з пакета бутэльку з шампанскім і зламаўшы дрот выцягнуў корак. Пачуўся воплеск і з горла бутэлькі пайшоў белы дымок. Сяргей аддаў бутэльку Наташы, а сабе адкаркаваў віна. Ён паглядзеў на свой гадзіннік і пачаў лічыць:
— Пяцьдзесят восем, пяцьдзесят дзевяць, з Новым годам!
— З днём нараджэння цябе! — выгукнула Наташа і яны чокнуліся бутэлькамі. Крыху выпілі.Памаўчалі. Наташа паклала Сяргею руку на плячо і пацалавала ў шчаку. Для Сярожы гэта было нечакана, але ён не паказаў, што разгублены і ў адказ пацалаваў дзяўчыну ў вусны. Вусны ў Наташы былі пяшчотна-цёплымі і салодкімі...

Выходнымі днямі Сяргея і Наталлю можна пабачыць шпацыруючымі са сваімі двайняткамі сцежкамі парку. Мінакам вельмі падабаюцца іхнія дзеткі — дзве прыгожыя вясёлыя дзяўчынкі, што нарадзіліся, акурат, праз дзевяць месяцаў пасля Новага году...


 

Следите за нашими новостями в удобном формате

Перейти в Дзен

Автор:
24 декабря 2020, в 12:24 −8

Главные новости за день в нашей имейл-рассылке

Спасибо, вы успешно оформили подписку.
Произошла ошибка, попробуйте подписаться чуть позже.
Милосердие по Блезу Паскалю.
Милосердие по Блезу Паскалю.
Юмор, как капитан корабля, должен покидать человека последним.
Юмор, как капитан корабля, должен покидать человека последним.

Только главные новости!

Получай уведомления от Myslo.ru о самых важных событиях.